Аварыя ў Мінску на Магілёўскай шашы - бяспраўнік перекуліўся ў кювет

30 ноября 2021

Снежная завея, шквалісты вецер і галалёдзіца - такія ўмовы надвор'я ўскладняюць сітуацыю на дарогах. У вобласці і сталіцы фіксуюцца ДТЗ, заносы аўто.


Сёння раніцай у Мінску на Магілёўскай шашы машына перакулілася і трапіла ў кювет. Згодна з папярэдняй інфармацыяй,  54-гадовы вадзіцель-бяспраўнік рухаўся на Mazda з боку пасёлка Сосны ў напрамку вуліцы Сяліцкага, не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі. З траўмамі яго шпіталізавалі. Па факце здарэння праводзіцца праверка. 

Аўтамабілістам неабходна быць максімальна асцярожнымі


Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае аўтамабілістам правілы руху ў складаных умовах надвор'я. Праяўляць максімум асцярожнасці і ўвагі, не перавышаць хуткасны рэжым, вытрымліваць бяспечную дыстанцыю і не ажыццяўляць рэзкіх манеўраў.