Аварыя з удзелам мікрааўтобуса і камунальнай тэхнікі ў Мінску: двое пацярпелых

12 февраля 2024

Аварыя з удзелам мікрааўтобуса і камунальнай тэхнікі, пацярпелі 2 чалавекі. Здарылася гэта сёння ў сталіцы паблізу перасячэння вуліц Ванеева і Гараўца. Вадзіцель  Ford  з-за няўважлівасці сутыкнуўся з аўтамабілем прыкрыцця дарожных работ. Па інерцыі "газель" адкінула на двух мужчын, што выконвалі работы. З траўмамі іх шпіталізавалі для абследавання. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.