Ансамблю "Надзея" спаўняецца 20 гадоў

25 августа 2021

20 гадоў спаўняецца ансамблю "Надзея"! У складзе - вакалісты-аматары ва ўзросце 60+. Усе гэтыя гады калектыў дзейнічае пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання Цэнтральнага раёна Мінска. Ён ўтварыўся з наведвальнікаў вакальнага гуртка. Першапачаткова артысты шаноўнага ўзросту выступалі пад назвай "Сузор'е", а 5 гадоў таму перайменавалі ансамбль у гонар сваёй стваральніцы Надзеі Савушынскай. У рэпертуары - лірычныя песні для душы: народныя і аўтарскія.

Ансамбль "Надзея" даваў канцэрты ў Доме ветэранаў, санаторыях і бібліятэках. Наогул жа, пры цэнтры працуюць розныя актыўнасці для пажылых людзей: заняткі па танцах, англійскай мове, вывучэнні камп'ютара, а таксама праводзяцца выезды на экскурсіі.