Анатоль Лябедзька апынуўся ў эпіцэнтры гучнага скандалу

15 февраля 2018

Сталічная міліцыя выкрыла палітыка ў хлусні. У сетку трапілі кадры, якія аспрэчваюць гучныя абвінавачанні лідара АГП у адрас праваахоўнікаў. На відэа лідар АГП не ахвяра самаўпраўнасці, а вельмі нават наадварот. Як АМАП ратаваў жыццё Лябедзьку і што атрымаў замест падзякі - наш наступны сюжэт.

Гэта гісторыя адбылася вясной 2016 года. 6 мая супрацоўнікі АМАПа, якія патрулявалі вуліцу Арлоўскую ў Мінску, заўважылі мужчыну, які ляжаў у баку праезнай часткі. Як высветлілася, незадоўга да прыступу мужчына катаўся не веласіпедзе, але яму стала дрэнна і ён упаў. Увесь яго выгляд сведчыў аб тым, што пацярпеламу патрэбна тэрміновая медыцынская дапамога.

Наталля Ганусевіч, афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама:

"Хрыпы, канвульсіі, пена з рота, сведчылі аб тым, што ў мужчыны магчымы эпілептычны прыпадак. Супрацоўнікамі АМАПа неадкладна была аказаная медыцынская дапамога яшчэ да прыезду экіпажа хуткай медыцынскай дапамогі. Супрацоўнікі АМАП аказалі своечасовую медыцынскую дапамогу. Гэта пацвердзілі і прыбыўшыя на месца супрацоўнікі медыцынскай дапамогі".

Гэта відэа не выкладвалі ў сетку па этычных меркаваннях амаль два гады. Але на сайце ГУУС Мінска яно з'явілася пасля таго, як кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі абвінаваціў супрацоўнікаў міліцыі ў тым, што яны распылілі на яго невядомае рэчыва, пасля чаго ў Лябедзькі нібы ўзніклі праблемы са здароўем.

З-за гэтага яму не даюць медыцынскую даведку, каб атрымаць вадзіцельскія правы. Дарэчы, за рулём без праў ён і быў затрыманы 9 лютага.

Медыкі гавораць, што ніводны вадзіцель пасля эпілептычнага прыступу не можа быць дапушчаны да дарожнага руху. Гэта вельмі небяспечна і для жыцця самога вадзіцеля, і для іншых удзельнікаў дарожнага руху.

Нягледзячы на забарону ўрачоў садзіцца за руль, Лябедзька працягваў ездзіць без праў, парушаючы тым самым правілы дарожнага руху. Гэта не адабраюць не толькі законы, але нават у палітычным асяроддзі Лябедзькі. Вось, як пракаменціраваў гэты выпадак памочнік дэпутата ад АГП Ганны Канапацкай.

Пракаменціраваць гэтыя факты мы папрасілі і самога Анатоля Лябедзьку.

Складана растлумачыць такую антыпатыю Лябедзькі да ўлады наогул, якая звышліберальная.

Бо ўвагу да сваёй персоны гэты грамадзянін прыцягнуў пасля таго, як другі раз быў спынены інспектарамі ДАІ за язду без вадзіцельскага пасведчання. Прычым, як нам паведамілі ў міліцыі, на яго рахунку ўжо 32 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнні ПДР.

Або чым яму не дагадзіла міліцыя ў прыватнасці, якая фактычна выратавала Лябедзьку жыццё. Напэўна, найбольш ёміста адказ на гэтыя пытанні сфармуліраваны на сайце ГУУС: "Замест падзякі - хлусня".