У Мінску адкрыўся новы цэнтр кіравання паветраным рухам

18 мая 2021

Павялічыць прапускную здольнасць паветранай прасторы Беларусі і павысіць бяспеку палётаў, у тым ліку ваеннай авіяцыі. Новы цэнтр кіравання паветраным рухам адкрыўся ў Мінску. Ён абсталяваны сучаснай замежнай аўтаматызаванай сістэмай кіравання паветраным рухам, а таксама рэзервовым аналагам, вырабленым айчынным прадпрыемствам "АГАТ - сістэмы кіравання". 

Тут будуць працаваць больш чым 450 чалавек, у тым ліку спецыялісты цэнтра арганізацыі паветранага руху Мінабароны Беларусі, якія адказваюць за ваенны сектар Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху краіны.