Амністыі ў 2017 годзе не плануецца

9 ноября 2016

Пра гэта паведаміў сёння начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргей Дарошка падчас прамой тэлефоннай лініі ў газеце "СБ. Беларусь сегодня". Гэта адно з найважнейшых пытанняў, з якім звяртаюцца ў ведамства. Таксама ў топе папулярных тэм - пытанні ўмоўна-датэрміновага вызвалення, змяненне меры стрымання пакарання і дыстанцыйнай адукацыі ў турмах. Дарэчы, па ініцыятыве МУС у заканадаўства ўнесена навела - аддаленае атрыманне ведаў будзе даступна ў месцах пазбаўлення волі.

Сяргей Дарошка, начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі:

"Амністыі ў найбліжэйшы час ніякай не будзе. Чаму? Таму што за час існавання суверэннай Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы ў дзяржаве праведзена 14 амністый. І ўжо ў грамадстве наступіла нейкае прывыканне да гэтага працэсу. Мы больш ужо пачынаем улічваць інтарэсы асуджаных, што знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, і забываць пра інтарэсы грамадзян, у дачыненні да якіх учынены злачынствы. А гэта таксама немалаважны маральны аспект".

Прамая лінія ўжо стала традыцыйнай формай зносін паміж прадстаўнікамі ўлады і простымі людзьмі. Адзначым, што ні адно пытанне не застаецца без адказу прадстаўніка МУС.