Амерыканская кампанія Mapbox купіла беларускі стартап Mapdata

13 декабря 2017

Аб павышаным попыце на беларускія IT-распрацоўкі гаворыць і наступная навіна. Амерыканская кампанія Mapbox купіла беларускі стартап Mapdata, які распрацоўвае картаграфічныя афлайн-рашэнні. Аб гэтым напісаў на сваёй старонцы ў "Фейсбуку" Дзмітрый Мацвееў - партнёр юрыдычнай кампаніі, якая суправаджае здзелку. Выканаўчы дырэктар Mapbox неаднаразова адзначаў, што ў Мінску рэалізуецца мноства стартапаў, будзь то гульнявыя кампаніі або картаграфічныя сэрвісы, што дэманструе ўзровень думкі беларусаў. Ужо вядома, што спецыялісты Mapdata застануцца працаваць у Мінску.

За апошні час гэта ўжо другі выпадак, калі кампанія з ЗША звярнула ўвагу на беларускую IT-індустрыю. Сёлета Google набыў беларускую кампанію Olmeter, якая займаецца распрацоўкамі ў сферы штучнага інтэлекту.