Аляксандр Турчын правёў асабісты прыём грамадзян у Любані

11 октября 2023

Рамонт дарог, добраўпарадкаванне двароў і развіццё камфортнай сацыяльнай інфраструктуры. Асабісты прыём грамадзян правёў сёння Аляксандр Турчын. Губернатар Мінскай вобласці сустрэўся з жыхарамі рэгіёна ў Любані. Сярод зваротаў - працаўладкаванне і прававое рэгуляванне бізнесу па рамонце аўтамабіляў у прыватным сектары. 

Зрэшты, грамадзяне прыходзілі не толькі з праблемнымі пытаннямі, але і з падзякамі і ініцыятывамі, у тым ліку па азеляненні прысядзібных тэрыторый і ўстаноўцы дзіцячых комплексаў, а таксама сумеснай працы насельніцтва і жыллёва-камунальнага сектара.

Некаторыя пытанні грамадзян вырашылі ўжо сёння. Іншыя ж звароты ўзялі на кантроль. Профільныя службы атрымалі канкрэтныя задачы і дэдлайны.