Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 15 асуджаных

13 марта 2024

Указ аб памілаванні падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Сёлета шанц зрабіць працу над памылкамі атрымалі 15 чалавек - гэта асобы, якія ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце, і жанчыны, што маюць малалетніх дзяцей.

Дакумент пракаменціравала намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Вольга Чупрыс адзначыла, што гэта вельмі вялікая колькасць зваротаў, на якія адначасова звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Наш Прэзідэнт як ніхто іншы шчыра зацікаўлены ў тым, каб у грамадстве былі мір і спакой, каб кожны чалавек у нашай краіне быў у грамадства інтэграваны, адзначыла кіраўнік камісіі па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце.