Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні замежным калегам з 75-годдзем Вялікай Перамогі

9 мая 2020
Пасланні Кіраўніка дзяржавы адрасаваныя лідарам краін постсавецкай прасторы, а таксама дзяржаў, якія ўваходзілі ў антыгітлераўскую кааліцыю, вядомым палітычным дзеячам, кіраўнікам інтэграцыйных структур.

У віншаванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну Кіраўнік дзяржавы адзначыў неацэнны ўклад у агульную Перамогу над фашызмам беларусаў і расіян!

У пасланні Старшыні КНР Сі Цзіньпіну Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Адвага і гераічнасць беларускага і кітайскага народаў у вызваленчай барацьбе атрымалі сусветнае прызнанне. Абедзве краіны ўвайшлі ў лік дзяржаў - заснавальнікаў ААН". 

Віншаванне Аляксандр Лукашэнка накіраваў і ў адрас Прэзідэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа. У ім адзначана: 

"Наша краіна высока шануе салідарнасць удзельнікаў антыгітлераўскай кааліцыі, у тым ліку падтрымку ЗША ў рамках праграм ленд-ліза і аднаўленні разбуранай вайной эканомікі. Перакананы, што ў сённяшніх няпростых абставінах міжнародная супольнасць павінна аб'яднаць свае намаганні ў мэтах захавання міру і стабільнасці"

У пасланнях у адрас Каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II і Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона падкрэсліваецца важнасць адкрыцця Другога фронту. Высадка войскаў саюзнікаў у Нармандыі наблізіла агульны трыумф і стала яркім прыкладам мужнасці і рашучасці народаў, аб'яднаных барацьбой за свабоду і незалежнасць.

Таксама Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні лідарам Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны, Грузіі. У адрас Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа таксама паступаюць шматлікія віншаванні з гадавінай Перамогі ад кіраўнікоў краін блізкага і далёкага замежжа, вядомых палітычных дзеячаў.