Аляксандр Камовіч вядзе рэпартаж з даху 12-павярховага будынка на праспекце Пераможцаў

3 июля 2019

Сёлета мне пашчасціла працаваць тут, на даху 12-павярховага будынка на праспекце Пераможцаў. Краявід тут проста неверагодны, для тых, вядома, хто не баіцца вышыні. 

Тут адкрываецца від на галоўную пляцоўку парада, трыбуны. На гэты момант мы ўжо бачым, што паволі сцякаюцца людзі з усяго горада. Адзначым, што ўсяго ў Мінску сёння прайшло каля 80 святочных мерапрыемстваў. Асноўныя гулянні разгарнуліся ў паркавых зонах. І да гэтага часу ўжо завяршыліся. 

Яшчэ адна буйная пляцоўка размясцілася ля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў. Канцэртная праграма там пачалася яшчэ ў 11:00 і завершыцца апоўначы. Па такой жа праграме святкуе і Верхні горад. А на галоўнай пляцоўцы ля стэлы "Мінск - горад-герой" святочны канцэрт пачнецца ў 22:30. 

На гэтым пакуль скончым. Мы ж з аператарам працягнем дзяжурыць тут, на вышыні 40 метраў.