Ваенна-патрыятычная змена "Акадэмія мужнасці" аб'яднала больш за 150 школьнікаў з Мінска

24 января 2022

Інтэлектуальныя квізы і ваенізаваныя спартыўныя эстафеты, прафарыентацыйныя заняткі і майстар-клас па аказанні першай дапамогі. Змена "Акадэмія мужнасці" сабрала больш за паўтары сотні выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў "Граніт" і "Рысь". Арганізаваць насычаную праграму ў аздараўленчым цэнтры "Лідар" дапамагаюць педагогі мінскага Палаца дзяцей і моладзі, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, ратавальнікі і вайскоўцы. Акрамя школьных заняткаў, у рамках Года гістарычнай памяці - акцэнт не толькі на фізічную падрыхтоўку, але і на патрыятычнае выхаванне моладзі. 

Наступная змена збярэ выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў сталіцы 4 лютага.