Новая сельгастэхніка ў дапамогу аграрыям - вялікі ўклад у абнаўленне аўтапарка ўнясе Мінскі аўтазавод

22 апреля 2022

Агранамічныя планы Мінскай вобласці на сезон - сельгасарганізацыі пасеюць кукурузу на плошчы больш як 280 тысяч гектараў. Акрамя таго, пачалі аграрыі пасадку цукровых буракоў. Салодкі ўраджай (а ў планах  каля 1,5 млн тон) чакаюць і 2 цукровыя заводы рэгіёна - у Слуцку і Гарадзеі. Высокі попыт па прагнозах будзе і на алейны лён - у Мінскай вобласці культуру пасеюць на плошчы 8 000 гектараў. Аграрыі таксама думаюць на перспектыву і рыхтуюцца да ўборкі ўраджаю, дзе сёлета дапаможа і новая сельгастэхніка. 

Таксама сёлета вялікі ўклад у абнаўленне аўтапарка сельгасарганізацый унясе Мінскі аўтазавод. У планах - закупіць 100 грузавікоў МАЗ, у тым ліку і збожжавозаў.