Аль Бана сёння ў Актуальным інтэрв'ю

24 июля 2013
Песня пра шчасце Фелічыта зрабіла яго сусветна вядомым. А пазней італьянскі спявак Аль Бана выйдзе на сцэну з опернай дзівай Мансерат Кабалье. Узысці на алімп славы ён змог з самых нізоў. І, дарэчы, дагэтуль працуе без прадзюсара.

Тэнар Аль Бана сёлета прагучаў і на сцэне Славянскага базару. А ў перапынку паміж канцэртамі спявак паспеў падзяліцца планамі і сакрэтамі з журналістамі Агенцтва тэленавін. Актуальнае інтэрв'ю з Аль Бана глядзіце сёння ў рамках інфармацыйнага канала Панарама.