Кубак Гагарына сёння змаглі ўбачыць беларускія балельшчыкі

5 июля 2019

Галоўны трафей Кантынентальнай хакейнай лігі - Кубак Гагарына - сёння маглі ўбачыць беларускія балельшчыкі. Самы значны тытул у Еўропе быў выстаўлены ў фае лядовага катка сталічнага "Юнацтва". У Мінск кубак прывёз  выхаванец "мядзведзяў" (зараз выступае за маскоўскі ЦСКА) Павел Карнавухаў. Аўтограф ад зоркі атрымалі ўсе, хто пажадаў. За чэмпіёнаў - "армейцаў" - 22-гадовы форвард  правёў 45 матчаў і набраў 11 ачкоў:  5 шайб і 6 выніковых перадач. У фінальнай серыі, нагадаем,  хакеісты ЦСКА не пакінулі шанцаў омскаму "Авангарду",  4:0.

У Мінск Кубак Гагарына ў 2016 годзе таксама прывозіў Канстанцін Кальцоў. Тады ён заваяваў трафей з уфімскім "Салаватам Юлаевым".