Акцыя "Звон скрухі" прайшла ў Магілёве

22 июня 2017
На Буйніцкае поле з лампадамі прыйшлі сотні жыхароў горада. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых, якія 76 гадоў таму 23 доўгія дні абароны Магілёва спрабавалі спыніць нямецкую армію. Тут сёння не толькі ўспаміналі загінуўшых, але і пісалі лісты жывым сведкам вайны. Трохвугольнікі перадалі Магілёўскаму савету ветэранаў.