Акцыя "Увага! Дзеці" распачнецца ў сталіцы з 25 жніўня

18 августа 2016

Інспектары ДАІ наведаюць школы, гімназіі і дзіцячыя сады. Акцыя "Увага! Дзеці" распачнецца ў сталіцы з 25 жніўня. Падчас школьных заняткаў будуць арганізаваныя дадатковыя дзяжурствы экіпажаў ДАІ на пешаходных пераходах ля навучальных устаноў. Ужо пачаліся рэйды, падчас якіх правяраюць бяспечнасць месцаў для высадкі пасажыраў, наяўнасць дарожнай разметкі і прысутнасць неабходных дарожных знакаў ля навучальных аб'ектаў.