Акцыя "Нашы дзеці" ў спартыўным фармаце аб'яднала школьнікаў у Валожыне

17 декабря 2019
Навагоднюю эстафету "Нашы дзеці" сёння  падхопліваюць у спартыўным фармаце. Каманды з розных раёнаў Мінскай вобласці  сабраліся  ў Валожыне, каб разам з беларускімі чэмпіёнамі прыняць удзел у святочнай спартакіядзе. Дзеці з  абмежаванымі  магчымасцямі паспрабавалі сябе ў баскетболе, гандболе і іншых  актыўнасцях. Спартыўны майстар-клас для іх далі прызёры і пераможцы буйных міжнародных  стартаў.

Каб  падтрымліваць спартыўную форму і далей, удзельнікі атрымалі падарункі. Гэта экіпіроўка для трэніровак і спартыўны інвентар.