У выхадныя стартуе акцыя "Тыдзень лесу"

24 марта 2020
Акцыя "Тыдзень лесу" сёлета пройдзе крыху  раней, чым звычайна, з-за цёплай вясны. Пачынаючы з суботы і па 4 красавіка па ўсёй краіне будуць саджаць маладыя дрэвы. Летась за тыдзень больш  як 50 тысяч чалавек высадзілі амаль 30 мільёнаў дрэў. Міністэрства лясной гаспадаркі запрашае ўсіх беларусаў  паўдзельнічаць у новай акцыі.

Для гэтага дастаткова звярнуцца ў найбліжэйшы лясгас. Усе, хто жадае, будуць забяспечаны пасадачным матэрыялам і інвентаром. Сёлета акцыя "Тыдзень лесу" пройдзе 13 раз. Яна  будзе прымеркавана да Года малой радзімы і прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.