Акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі" праходзіць у Беларусі

11 марта 2015

Сёння пашпарты з рук старшыні Камітэта дзяржкантролю атрымалі 18 юнакоў і дзяўчат з Мінскага і Гомельскага рэгіёнаў. Кіраўнік ведамства ўручыў пашпарты пераможцам спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, выдатнікам вучобы. Акцыю "Мы - грамадзяне Беларусі" ўжо больш як 11 гадоў арганізоўвае самая моладзевая арганізацыя краіны. Сёлета натхніцелі праекта падрыхтавалі падарункі: акрамя традыцыйных кніг і экскурсіі па сталіцы, кожны атрымаў незвычайную вокладку для пашпарта, на якой залатымі літарамі напісаны тэкст гімна Беларусі.

Акцыя прадоўжыцца да Дня Канстытуцыі - 15 сакавіка. У асаблівай урачыстай абстаноўцы пашпарты юнакам і дзяўчатам будуць уручаць ва ўсіх рэгіёнах краіны.