Акцыя ДАІ "Прышпіліся да бяспекі" стартавала ў цэнтральным рэгіёне

27 марта 2020
Мэта - прафілактыка ДТЗ, асабліва з удзелам дзяцей. Пад пільным кантролем вясной і правілы перавозкі непаўналетніх. З вадзіцелямі праводзяць прафілактычныя размовы, а таксама правяраюць наяўнасць і правільнае выкарыстанне дзіцячых крэслаў у аўтамабілі.

Супрацоўнікі ДАІ кантралююць і сітуацыю на пешаходных пераходах. Парушальнікаў чакаюць папярэджанні.

Таксама сёння правядуць размовы і з аматарамі экатранспарту. Веласіпедыстам нагадаюць, дзе можна бяспечна рухацца ў горадзе і як правільна перасякаць праезную частку.