Акадэмія МУС Беларусі адзначае юбілей - 60 гадоў з дня ўтварэння

16 мая 2018

За гэты час пройдзены доўгі шлях - ад аддзялення факультэта завочнага навучання да профільнага ўніверсітэта. Сёння Акадэмія МУС - адна з самых паспяховых ВНУ краіны. У яе структуры 6 факультэтаў і 19 кафедр. Многія выпускнікі ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод і ганаровых званняў. Сярод іх цяперашні міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. У святочных мерапрыемствах возьмуць удзел замежныя дэлегацыі - прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, з якімі акадэмія супрацоўнічае ўжо многія гады.