Мінск рыхтуецца адзначыць 947 гадоў

12 сентября 2014

Горад майстроў, вулічныя спектаклі і фестываль маладзёжных субкультур. І гэта толькі невялікая частка праграмы да Дня горада. Нагадаем, заўтра Мінску споўніцца 947 гадоў. Акрамя таго, павіншуюць лепшых па прафесіі і мінчан года.


Дарэчы, сёння ў сталіцы адкрыюць новыя сацыяльна-культурныя аб'екты. Заўтра ж галоўныя святкаванні пройдуць на пляцоўцы каля Верхняга горада. Вулічныя артысты будуць забаўляць публіку да 8 вечара.


Ва ўсім горадзе ў выхадныя будуць працаваць больш за паўсотню пляцовак з выязным гандлем. Самы вялікі кірмаш адкрыюць каля Палаца Спорту - 13 000 квадратаў. Паміж тым гандлёвыя рады і пункты грамадскага харчавання на 2 000 гасцей пачнуць працу ў суботу ў 10 раніцы.