Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах

23 мая 2017

Даведацца аб праблемных пытаннях і вырашыць іх. Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Гэтая дазваляе не толькі знаходзіць рашэнні праблем, але і праводзіць маніторынг сітуацыі на месцах. Так, 24 і 25 мая прыёмы пройдуць у Мінску. Запісацца на іх можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян адпаведных выканкамаў і адміністрацый раёнаў сталіцы. Таксама сустрэчы пройдуць у Гродзенскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях. У чэрвені выязныя прыёмы працягнуцца.