А. Канюк: Санкцыі ў дачыненні да п'яных вадзіцеляў неабходна змяняць

11 июля 2019

Санкцыі  ў дачыненні да п'яных вадзіцеляў неабходна змяняць, аднак у гэтым пытанні трэба ўлічваць  меркаванне грамадскасці, адзначыў  Генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк  пасля аварыі пад Белаазёрскам, у якой загінулі трое дзяцей і двое дарослых. Паводле яго слоў,  прававыя нормы на многіх парушальнікаў ужо не дзейнічаюць належным чынам. А сітуацыя,  якая складваецца, патрабуе кардынальнага падыходу.



Сёння ў Мінску на міждзяржаўным узроўні закранулі  тэму барацьбы з карупцыяй. У Выканкаме СНД абмеркавалі пытанні збліжэння падыходаў у нарматыўным рэгуляванні і выпрацоўцы аднастайнага падыходу. Міждзяржаўны савет па процідзеянні карупцыі  зарэкамендаваў сябе  як актыўная пляцоўка для правядзення дыялогу і абмену практычным вопытам сярод краін-удзельніц. Адзін з асноўных момантаў - вяртанне актываў. І, як паабяцаў Аляксандр Канюк,  неўзабаве пасля нарады ў Маскве будуць названыя дакладныя лічбы вяртання дэбіторскай запазычанасці  замежнымі партнёрамі  ў Рэспубліку Беларусь.