9 краін бяруць удзел у Адкрытай Беларускай фізічнай алімпіядзе школьнікаў

21 ноября 2022
Беларуская алімпіяда школьнікаў 20 лістапада стартавала ў Мінску. Такое мерапрыемства ўпершыню праводзяць на міжнародным узроўні. Сярод удзельнікаў 9 краін, каля 100 чалавек. Яны працуюць дыстанцыйна. Арганізатарам выступіла Беларусь. Тут жа і распрацоўвалі заданні.  У праграме алімпіяды два туры: эксперыментальны і тэарэтычны. Упор на фізіку, біялогію і матэматыку.  У складзе каманд па 10 удзельнікаў: старэйшая і малодшая ліга.

Алімпіяда завершыцца 26 лістапада. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі не толькі заданні, але і забаўную праграму - экскурсіі па знакавых месцах Беларусі: Нацыянальны тэхнапарк, Тэатр оперы і балета, тур Мір - Нясвіж. Такія актыўнасці дазволяць школьнікам бліжэй азнаёміцца з гісторыяй і культурай нашай краіны.