9 мая мінчане змогуць убачыць феерверк у 8 пунктах горада

7 мая 2020
Сам Дзень Перамогі завершыцца вялікім феерверкам. У 23:15 мінчане змогуць убачыць яго ў 8 пунктах горада. Вогненнае шоу пад спецыяльнае музычнае суправаджэнне будзе добра відаць у раёне плошчы Перамогі, стэлы "Мінск - горад-герой", на пляцоўках ля "Чыжоўка-Арэны", гасцініцы "Беларусь", сталічных паркаў імя Міхаіла Паўлава, Уга Чавеса, Батанічнага саду, набярэжнай вадасховішча Дразды побач з вёскай Зацань. Тым, хто будзе назіраць святочныя залпы з вокнаў, рэкамендуюць для поўнага эфекту прысутнасці ўключыць адну з радыёстанцый, дзе будуць трансляваць трэкі, якія будуць суправаджаць феерверк. Падоўжыцца шоу 7 хвілін.