75-ю гадавіну вызвалення Беларусь па традыцыі адзначыць парадам

2 июля 2019

Напярэдадні ля стэлы "Мінск - горад-герой" прайшла адзіная сёлета генеральная рэпетыцыя. Свае рухі адточвалі  больш за пяць тысяч вайскоўцаў. Склад механізаванай калоны перавысіў 280 адзінак тэхнікі. А ў небе над Мінскам праляцелі каля паўсотні самалётаў і верталётаў. 

Сёлета ў пешай калоне пройдуць і загранічныя госці. Гэта два парадныя разлікі ад Расіі і Кітая. І шэсць  сцяганосных  груп. З Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана. Упрыгожваннем генеральнай рэпетыцыі стала выступленне роты ганаровай варты.

Забяспечваць трансляцыю парада па традыцыі будзе Белтэлерадыёкампанія. Перадаваць малюначак будуць тры перасоўныя тэлестанцыі. Усяго задзейнічана парадку 30 камер. Замацаваныя яны будуць на кранах, квадракопцерах і ліфтавой цялезе. Гледачы таксама змогуць убачыць незвычайныя ракурсы прама з бартоў ваеннай тэхнікі.