У Палацы Рэспублікі прайшоў урачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў

8 мая 2018

Дзень Вялікай Перамогі! Заўтра гэтае свята будуць адзначаць ва ўсіх кутках краіны. Для беларусаў гэта трапяткая і дарагая дата, таму што ваеннае ліхалецце закранула кожную сям'ю. Сёння ў Палацы Рэспублікі прайшоў урачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў.

Тэлеканал "Беларусь 1" пакажа яго заўтра ў дзённым эфіры ў 15:25.

З надыходзячым святам прысутных павіншаваў міністр абароны. Звяртаючыся да ветэранаў, Андрэй Раўкоў адзначыў, што яны былі і назаўжды застануцца ўзорам грамадзянскасці і патрыятызму, мужнасці і самаахвярнасці для сучаснага і будучых пакаленняў. На фоне глабальных супярэчнасцяў свету варта прыслухацца да вопыту гістарычнага ўзаемадзеяння нацый, якія перамаглі фашызм. У гэтым дачыненні асоба актуальнымі ён назваў глабальныя знешнепалітычныя ініцыятывы, якія прапануе Беларусь сусветнай супольнасці. У іх аснове ідэі бяспекі і супрацоўніцтва - так званы працэс "Хельсінкі-2".