73-я гадавіна Вялікай Перамогі. Маштабнае святкаванне пройдзе па ўсёй краіне

7 мая 2018

73-ю гадавіну Вялікай Перамогі рыхтуецца сустрэць Беларусь. Маштабнае святкаванне пачнецца з акцыі "Беларусь памятае" і пройдзе па ўсёй краіне. Апоўдні адбудзецца ўрачыстае ўскладанне вянкоў і кветак да манумента Перамогі. У абласных цэнтрах таксама будзе аб’яўлена агульнанацыянальная хвіліна маўчання.

Таксама ў абласцях і ў сталіцы запланавана святочная праграма: дэманстрацыя ваеннай тэхнікі, спартыўныя спаборніцтвы, канцэрты.

Вечарам 9 Мая ў Мінску ля манумента Перамогі ў 21:30 адбудзецца святочны канцэрт тэлепраекта "Плошча Перамогі". Песні ваенных гадоў выканаюць пад акампанемент Прэзідэнцкага аркестра. Трансляцыю ў прамым эфіры будзе весці тэлеканал "Беларусь 1".

Кульмінацыяй Дня Перамогі стане святочны салют. Феерверк з 30 залпаў асвеціць неба над Мінскам за гадзіну да апоўначы.

Асаблівая ўвага гэтымі днямі ветэранам вайны. Іх у нашай краіне пражывае 8 тысяч. Падчас святочных мерапрыемстваў іх будуць суправаджаць валанцёры, арганізаваны і спецыяльны транспарт.

Дадатковыя скідкі прапануюць цырульні, хімчысткі і службы таксі. Падарункавыя наборы для ветэранаў падрыхтавалі беларускія прадпрыемствы.