Батанічны сад запрашае на выставу гладыёлусаў

17 августа 2017

Жыхары і госці сталіцы змогуць пабачыць адначасовае цвіценне 100 сартоў гэтых сонечных кветак. Увогуле ж дэкаратыўная калекцыя батанічнага сада налічвае амаль тысячу сартоў разнастайнага колеру і формы. Будуць прадстаўлены і навінкі селекцыі. Дарэчы, наведвальнікі экспазіцыі змогуць атрымаць прафесійную кансультацыю па доглядзе за гэтымі кветкамі.

На кветкавы праменад, прысвечаны гладыёлусам, батанічны сад запрашае ў найбліжэйшы уік-энд.