Парад рэтрааўтамабіляў і матацыклаў розных эпох прайшоў у Брэсце

4 июля 2016

Аўтапрабег прысвяцілі 80-годдзю ўтварэння ДАІ. На галоўнай плошчы горада можна было разгледзець кожную мадэль і пракаціцца ў своеасаблівай машыне часу. Шматлікія з іх збіраліся рукамі супрацоўнікаў ДАІ. Тут жа паказаная эвалюцыя службы, як змянялася форма і якія прылады дапамагаюць інспектарам гарантаваць бяспеку на дарозе сёння.

Уладзімір Надзеін, ветэран службы, начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення ДАІ (1996-2002 гг.): "Гэта нашы калегі, прыкладна пачынаючы з 45 года. Ужо, бачыце, яны маюць пагоны. Гэта прадстаўнікі так званага аддзела рэгулявання вулічнага дарожнага руху пасляваеннага. У той час на іх ускладалася вельмі вялікая задача, бо святлафораў было вельмі мала".

У дзень нараджэння інспектары таксама праверылі гараджан на веданне правіл дарожнага руху і раскрылі некаторыя сакрэты выяўлення парушальнікаў хуткасных рэжымаў на дарозе.