700 тысяч беларусаў атрымаюць ільготныя пуцёўкі на адпачынак

14 апреля 2015

У беларускіх здраўніцах і дзіцячых лагерах сёлета чакаюць парадку мільёна трохсот тысяч чалавек. Аб гэтым сёння ў Мінску заявіў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі. Прычым больш як 700 тысяч беларусаў атрымаюць ільготныя пуцёўкі. На гэта з бюджэту вылучана больш як трыльён рублёў. Вялікая частка грошай накіраваная на закуп дзіцячых пуцёвак. Акрамя таго, 80 тысяч маленькіх беларусаў адправяцца адпачываць па Чарнобыльскай праграме.

Бацькам жа, як і ў ранейшыя гады, прыйдзецца аплаціць самастойна каля 10% кошту пуцёўкі - і гэта прыкладна 370 тысяч рублёў, улічваючы, што сярэдняя цана дзіцячага адпачынку ў гэтым сезоне зацвердзілася на адзнацы 3 мільёны 700 тысяч.