650 тыс. кв. м жылля ўвядуць у эксплуатацыю ў Мінску ў 2024 годзе. Дзе ўзводзяць новыя кварталы?

13 февраля 2024

Да вялікага наваселля рыхтуецца Мінск: у эксплуатацыю сёлета ўвядуць адразу 650 тыс. кв. м жылля. Гэта і кватэры для грамадзян, што стаяць на ўліку па паляпшэнні жыллёвых умоў (у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай). Таксама на будаўніцтва накіруюць каля 900 шматдзетных сем'яў. Новыя комплексы пераважна ўзводзяць у кварталах Лагойскі тракт/Валгаградская, Ангарская/Магнітная, у межах вуліц Шаранговіча і Гарэцкага. На чарзе таксама жыллёвыя праекты ў мікрараёне Масюкоўшчына.

Зараз там праектуюць інжынерную інфраструктуру. Работы на пляцоўцы пачнуць ужо ў наступным годзе. За першы этап пабудуюць 1,2 млн кв. м.