5 красавіка ў народным календары каталіцкі прысвятак Арына

4 апреля 2022

Сёння надвор’е на тэрыторыі Беларусі ўначы вызначала зона павышанага атмасфернага ціску, удзень – атмасферны фронт. Парывы ветру месцамі дасягалі 15-18 метраў за секунду.

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

5 красавіка ў народным календары каталіцкі прысвятак Арына. Прыкмячалі: ясная ноч з зоркамі - раніцай чакай замаразкаў. Удзень цёпла, а ўначы холадна - да добрага надвор'я ў красавіку. Вавёрка з дупла выходзіць перад цяплом.