44 участкі арганізаваны для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах беларусаў за мяжой

6 июля 2020
Беларусы замежжа  змогуць прагаласаваць на выбарах Прэзідэнта  ў 36 краінах. Паводле інфармацыі МЗС нашай краіны,  за мяжой арганізаваны 44 участкі. У некаторых дзяржавах, дзе пражывае шмат суайчыннікаў,  будуць адкрыты нават некалькі. Напрыклад, у Германіі  нашы грамадзяне змогуць выбраць прэзідэнта ў Мюнхене і Берліне, у Польшчы - у Варшаве, Беластоку і ў горадзе Бяла-Падляска, у ЗША - у Вашынгтоне і Нью-Ёрку, у Расіі - у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Калінінградзе, а таксама ў Турцыі - у Анкары і Стамбуле, у Латвіі - у Рызе і Даўгаўпілсе.

Тэгі:

#Выборы 2020