Міжнародная акцыя "Ноч музеяў" прайшлася па ўсіх музейных лакацыях Мінска

19 мая 2024

Выставы, канцэрты, лекцыі і лазернае шоу. Міжнародная акцыя "Ноч музеяў" прайшлася па ўсіх музейных лакацыях Мінска.

Сёлета тэма ночы - "Музеі: адукацыя і даследаванні". Адна з маштабных пляцовак засяродзілася ў Нацыянальным мастацкім музеі. У юбілейны год акцыя прагрымела пад слоганам "Траекторыя святла - 85". Акрамя шматлікіх адукацыйна-забаўных праграм уражвалі эстэтаў выступленнямі артыстаў і нават моднымі паказамі.

Міжнародная акцыя "Ноч музеяў" ужо стала штогадовай традыцыяй. Адметна, што гэты год для мастацкага музея юбілейны. У гонар 85-годдзя арганізатары стварылі асаблівую атмасферу свята, дадаўшы святла ў начное жыццё музея.