30 ліпеня - адзіны дзень бяспекі на дарогах Мінскай вобласці

30 июля 2021

"Калі набіраеш хуткасць - не спыні жыццё!" Сёння на дарогах Мінскай вобласці праходзіць адзіны дзень бяспекі. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць вадзіцелям і пешаходам пра важнасць выканання правіл, а таксама кантралююць парадак падчас руху. Асаблівая ўвага небяспечным участкам дарог, крутым паваротам і пешаходным пераходам.

Няправільны абгон і перавышэнне хуткасці - асноўныя прычыны здарэнняў. З пачатку года на тэрыторыі цэнтральнага рэгіёна іх зафіксавана больш за паўсотні. У выніку 7 чалавек загінулі, 54 атрымалі траўмы.