У Мінску адкрыта 29 каткоў і 40 хакейных каробак

12 января 2024

Аматараў выпісваць узоры на лёдзе чакаюць адкрытыя і закрытыя каткі ў сталіцы. Лядовыя лакацыі розных памераў - ад маштабных арэн да невялічкіх пляцовак - адкрыты ва ўсіх раёнах Мінска. На буйных катках працуе пракат інвентару. У арэнду можна ўзяць канькі, а таксама выпіць гарачы чай. Для дзяцей і дарослых прадугледжана забаўная праграма. Так, на мабільным катку ля Палаца спорту вечарам арганізатары ладзяць музычныя шоу, а таксама дапамагаюць пачаткоўцам упэўнена стаяць на каньках.

Усяго ў сталіцы арганізавана амаль 30 лядовых пляцовак і каля 40 хакейных каробак. Такія пункты прыцягнення аматараў шайбы і клюшкі можна знайсці каля школ у кожным раёне.

Адкрыты лядовыя каробкі для ўсіх ахвотнікаў. Займаюцца спортам на зімовых пляцоўках і школьнікі, і жыхары раёнаў. Запрашаюць на актыўны адпачынак на лёд і дарослых.