На "Фактар.by" ўвечар 29 снежня - Прэзідэнцкі аркестр і хіты з савецкіх навагодніх фільмаў

28 декабря 2023

Адразу 10 падарункаў для прыхільнікаў "Фактар.by" рыхтуе Белтэлерадыёкампанія. І, між іншым, запакоўвае іх ужо зараз. Ідзе генеральны прагон чацвёртага прамога эфіру самага рэйтынгавага тэлешоу краіны. Па традыцыі ў пятніцу ў 20:45 на "Беларусь 1" нас з вамі чакаюць выключныя сюрпрызы. Жывы гук не толькі ад сямёркі фіналістаў.

Яны ўпершыню праспяваюць не пад фанаграму. І хто ж на сцэне замест танцораў? Сакрэты ведае Лідзія Заблоцкая (падрабязнасці ў відэа).