22 кастрычніка спаўняецца 75 гадоў з дня ліквідацыі нацыстамі Мінскага гета

17 октября 2018

Мінск напярэдадні трагічнай даты: 22 кастрычніка спаўняецца 75 гадоў з дня канчатковай ліквідацыі нацыстамі Мінскага гета. Журботнай даце будуць прысвечаныя дні памяці - яны ўключаць у сябе жалобны мітынг на мемарыяле "Яма", вечар памяці былых вязняў гета і праведнікаў народаў свету, выставы, кінапаказы, канферэнцыі і круглыя сталы, прысвечаныя халакосту. Чакаецца ўдзел замежных гасцей: прадстаўнікоў Сусветнага яўрэйскага кангрэса, членаў яўрэйскіх суполак Еўропы. Паралельна з Мінскам ахвяр халакосту гэтымі днямі будуць успамінаць у Ізраілі, ЗША, Аргенціне, Чэхіі і Паўднёвай Афрыцы.

Леанід Гуляка, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі: "Яўрэйская тэма, тэма халакосту, тэма Мінскага гета нікому неабыякавая і закранула шматлікія сем'і ў Рэспубліцы Беларусь. Да сённяшняга высвятляюцца ўсё новыя і новыя акалічнасці. Напрыклад, толькі праведнікаў народаў свету, званне, якое прысвойваецца ў Ізраілі, у нас звыш 800. У Беларусі больш за 700 месцаў, якія ўвекавечаны як месцы гібелі яўрэяў. І сапраўды, у кожным месцы, дзе пабудзеш, гэтая памяць захоўваецца і захоўваецца з пакалення ў пакаленне".

Адно з найбуйнейшых у гісторыі Другой сусветнай вайны Мінскае гета было створана ў ліпені 1941 года. У ім утрымліваліся не толькі беларускія, але і яўрэі, дэпартаваныя з краін Еўропы. Больш як за 2 гады ад рук нацыстаў загінулі 100 тысяч чалавек.