200 прадпрыемстваў Мінска гатовыя працаўладкаваць навучэнцаў падчас летніх канікул

2 мая 2014
Амаль 200 прадпрыемстваў і арганізацый Мінска гатовыя працаўладкаваць школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў падчас летніх канікул. Як паведамілі ў сталічным камітэце па працы, занятасці і сацабароне насельніцтва, часовай падпрацоўкай забяспечаць больш за 2 тысячы падлеткаў - з бюджэту для гэтага прадугледжана выдзеліць больш за паўтара мільярда рублёў. Яшчэ каля 700 месцаў створаць самі прадпрыемствы.