1 мільён квадратных метраў жылля сёлета пабудуюць у Мінскай вобласці

13 апреля 2022
У Мінскай вобласці сёлета плануюць пабудаваць 1 мільён квадратных метраў жылля. Гэта чвэрць усяго аб'ёму па краіне. Як расказалі ў Мінаблвыканкаме, больш за 1400 шматдзетных сем'яў цэнтральнага рэгіёна атрымаюць ключы ад кватэр. 

Уваходзіны сёлета чакаюць і мінчан, якія пераедуць у Смалявічы. У цэлым жа ў сталічных гарадах-спадарожніках узвядуць 24 тысячы жылых квадратных метраў. 

Адначасова развіваецца і інфраструктура. Так, шырокапалосным і хуткасным плануюць зрабіць ўчастак трасы   Р-53 ад Смалявічаў да Жодзіна. А ў горадзе машынабудаўнікоў з улікам яго транзітнага становішча таксама арганізуюць зручны рух транспарту.  

У самім Жодзіне ў найбліжэйшай перспектыве плануюць пабудаваць некалькі значных сацыяльных аб'ектаў. Сярод іх - школа, фізкультурна-аздараўленчы комплекс БелАЗа, 2 гасцініцы. А побач з новай дзіцячай паліклінікай з'явіцца гандлёва-забаўны цэнтр.  

Новыя сацыяльна значныя аб'екты ў найбліжэйшы час пабудуюць і ў такіх сталічных гарадах-спадарожніках, як Дзяржынск і Фаніпаль. Гэта фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, а таксама школа і дзіцячыя сады.