"Камунарка" гатовая да Новага года

23 декабря 2019
1 200 000 ласункаў усім дзецям! Столькі камплектаў навагодніх падарункаў падрыхтавала для продажу вядучае шакаладнае прадпрыемства краіны. Спецыяльна к святу "Камунарка" выпусціла цэлы шэраг новай прадукцыі з сучасным дызайнам упакоўкі ў выглядзе мяккіх цацак. Дарэчы, на Каляды салодкі прамысловы гігант Беларусі падтрымае рэспубліканскую акцыю "Нашы дзеці" і наведае Ваўкавыскі дзіцячы дом.

Таццяна Пармон, начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы СААТ "Камунарка": "Сёлета мы планавалі вырабіць каля 28 000 тон прадукцыі, кандытарскіх вырабаў нашых салодкіх, і на сённяшні дзень мы ўжо вырабілі амаль 27 000 тон. Мы здзяйсняем экспарт нашай прадукцыі ў 18 краін свету, гэта ў тым ліку і Расія, і Украіна, вельмі добра мы сёлета, вельмі актыўна працуем у з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Экспарт у гэтую краіну сёлета ў нас павялічыўся ў тры разы".

Вытворчыя магутнасці "Камунаркі" павялічыліся 

Адзначым, што сёлета на прадпрыемстве адкрыўся новы цэх халоднай штампоўкі, што павялічыла вытворчыя магутнасці завода на 30 000 тон прадукцыі за год.