У нядзелю ў Мінску з размахам адкрылі мотасезон

20 апреля 2015

Дзве тысячы равучых матораў ля сталічнага Лядовага палаца. У нядзелю ў Мінску з размахам адкрылі мотасезон. Сёмы раз на адной пляцоўцы сабраліся не толькі беларускія матацыклісты, але і байкеры з блізкага замежжа. Сотні мінчан прыйшлі паглядзець на неверагоднае шоу. На прэзентацыі магутных жалезных коней пабывала і Юлія Плытнік.

Дзмітрый Жмуроўскі байкерскага стажу яшчэ не мае. Прызнаецца: усё наперадзе. Першы матацыкл купіў два гады таму. Але ўжо паспеў далучыцца да групоўкі байкераў. Прэзентаваць свайго новага сябра для яго асалода.

Мотаршоу сабрала рэкордную колькасць байкераў. Арганізатары называюць лічбу ў 2000 чалавек. I гэта толькi ўдзельнiкі!

У кожнай дзяўчыны ёсць унікальная магчымасць пракаціцца на жалезным кані. Здзейсніць мару дзяцінства ўжо выстраілася чарга. Не толькі паглядзець на матацыклы, але і стаць паўнапраўным байкерам. На мерапрыемстве аўтамабілістам прапанавалi атрымаць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі А. На гэта адважыліся толькі шэсць мінчан. Але і ім не пашчасціла.

Адкрыццё мотасезона не прапусцілі і прадстаўнікі грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Восем гадоў запар яны супрацоўнічаюць з байкерскім рухам.

Перад заездам абавязковы рытуал - акрапленне святой вадой. Каб дарога была шчаслівай і бяспечнай.

У маі да 70-годдзя Вялiкай Перамогi сталічны байкерскі клуб адправiцца ў маштабнае турнэ - патрыятычны заезд па месцах баявой славы. Арганiзатары абяцаюць, што ўдзельнiкаў будзе не менш, чым на адкрыцці сезона.