180 першакурснікаў Універсітэта грамадзянскай абароны сёння прынялі прысягу

8 сентября 2018

Першакурснікі Універсітэта грамадзянскай абароны сёння прынялі прысягу на вернасць Радзіме і народу. Па традыцыі клятву далі на плошчы Дзяржаўнага флага 180 студэнтаў, з іх 15 дзяўчат. Наперадзе 4 гады навучання, афіцэрскія пагоны і сотні выратаваных жыццяў. Урачысты момант з курсантамі падзялілі родныя, блізкія, а таксама міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Уладзімір Вашчанка адзначыў, што хлопцы і дзяўчаты ўжо паспелі паказаць сябе на курсе маладога байца.

Не маглі не надаць увагі і супрацоўнікам Універсітэта грамадзянскай абароны. Лепшых выкладчыкаў адзначылі падзякай і ўзнагародзілі знакам "За заслугі". Урачыстае мерапрыемства завяршылася пляц-канцэртам роты ганаровай варты.