12 радыёстанцый Беларусі рыхтуюць акцыю да Дня народнага адзінства

16 сентября 2021
Дэталі вызваленчага паходу на Заходнюю Беларусь і вершы класікаў аб уз'яднанні народа - заўтра на Беларускім радыё. Адразу 12 інфахваляў па ўсёй краіне рыхтуюць акцыю да Дня народнага адзінства. Святочны эфірны дзень прадоўжыцца з 8 раніцы і да паўночы. Так, карэспандэнты радыёстанцый Мінска і рэгіёнаў распавядуць у прамых эфірах, як краіна адзначае новую нацыянальную падзею. Паміж спецвыпускамі навін - меркаванні навукоўцаў, дэпутатаў і гісторыкаў на тэму станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Ад Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё - рэтраспектыва суверэнітэту нашай краіны.  

Карэспандэнты радыё "Сталіца" рыхтуюць  падарожжа па беларускіх вуліцах з назвай "17 верасня". Аўдыёэкскурсія - у падкасце "Жыл-быў горад". А ў 9 вечара будуць вяшчаць з Маларыты. На прыкладзе біяграфіі горада распавядуць, як жылі да і пасля аб'яднання Заходняй Беларусі і СССР, у праекце "Сіла прыцягнення".

Старыя інтэрв'ю з удзельнікамі вызваленчага паходу "распакаваў і алічбаваў" канал "Культура" - іх можна пачуць у 5 вечара. А на працягу дня - вершы аб уз'яднанні народа ад класікаў Заходняй Беларусі.

Дыскусія з радыёслухачамі адбудзецца на "Радыус FM". Лікбез правядуць гісторыкі ў прамым эфіры спецпраекта "У тэме".