11 ідэй для развіцця паўднёва-ўсходніх раёнаў прэзентавалі ў Слаўгарадзе

19 сентября 2020
У паўднёва-ўсходніх раёнах Магілёўскай вобласці гатовы падтрымаць новыя ініцыятывы. Вахта памяці "Дняпроўскі рубеж", якая праходзіць па месцах баёў Вялікай Айчыннай вайны, папоўнілася знаходкамі. А ў абласным цэнтры з'явіцца яшчэ адзін мост праз Днепр - пешаходны. Больш падрабязна - у дайджасце падзей з Магілёўскага рэгіёна.

11 ідэй для развіцця паўднёва-ўсходніх раёнаў прэзентавалі ў Слаўгарадзе на кірмашы рэгіянальных ініцыятыў. У межах міжнароднага праекта "Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўшчыны". Перамаглі 5 ідэй. На іх рэалізацыю аўтары атрымаюць гранты – а гэта звыш 200 тысяч рублёў. Так з'явіцца цэнтр хлебапячэння, а таксама новы малочны брэнд. 

Вахта памяці па пошуку воінскіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай працягваецца. На гэты раз экспедыцыя з удзелам гісторыка-патрыятычнага клуба "Вікру", 52-га спецыялізаванага батальёна і мясцовых школьнікаў ахапіла Чавускі і Слаўгарадскі раёны. Дзякуючы трафейным аэрафотаздымкам і разведкам пошукавікаў удалося знайсці звыш 30 месцаў гібелі салдат. Амуніцыю, рэшткі зброі, уласныя рэчы байцоў. А галоўнае - імянныя медальёны, якія спецыялісты паспрабуюць прачытаць. І медаль "За адвагу" чырвонаармейца Івана Кузняцова з Іванаўскай вобласці. Спецыялісты паспрабуюць даведацца пра яго лёс. 

Вырашэнне праблемы захавання будаўнічых адходаў і паляпшэнне экалагічнага стану ўскраін абласнога цэнтра. Пад Магілёвам хутка запрацуе 9-ты пункт перапрацоўкі цвёрдага смецця. Як паказала практыка, яно прыдатнае для другаснага выкарыстання. Яго пераўтвараюць у друз. Новы буйны завод павялічыць аб'ёмы яго вытворчасці ўдвая. Да таго ж, перапрацуюць раней не задзейнічаныя  мінеральную вату і драўняныя адходы. 

У Магілёве па просьбе гараджан хутка з'явіцца яшчэ адзін мост праз Днепр. Пешаходны. Ад помніка воінам-інтэрнацыяналістам да парку ў Падміколлі - папулярнага месца сямейнага адпачынку. Тут самыя высокія берагі. Жыхарам абласнога цэнтра прапанавалі падзяліцца сваімі арыгінальнымі ідэямі наконт будучай канструкцыі. Аб'яўлены конкурс.

Свой варыянт новага моста праз Днепр ужо рыхтуюць магілёўскія архітэктары.