10 гарадоў Мінскай вобласці далучыліся да экалагічнай акцыі "Тыдзень мабільнасці"

17 сентября 2019

Рухацца  на карысць планеце. Еўрапейскі тыдзень мабільнасці праходзіць у сталіцы і Мінскай вобласці. Сёлета асаблівую ўвагу надаюць  бяспецы  пешаходнага і веласіпеднага руху. У пятніцу пройдзе тэматычная акцыя. Тых, хто будзе перамяшчацца на  двухколавым  транспарце,  валанцёры пачастуюць фруктамі. Кульмінацыяй тыдня мабільнасці стане  Дзень без аўто. 22 верасня вадзіцелі змогуць бясплатна скарыстацца паслугамі грамадскага транспарту. Праязным будзе вадзіцельскае пасведчанне. Завершыцца акцыя ў нядзелю маштабным святам  на вуліцы Кастрычніцкай.

Штогод Еўрапейскі тыдзень мабільнасці праводзяць у 50 краінах. Па колькасці гарадоў-удзельнікаў Беларусь размясцілася на  9-м  месцы - амаль 80 гарадоў, у тым ліку 10 з іх  у Мінскай вобласці.