100 шпакоўняў да стагоддзя Белдзяржуніверсітэта

31 марта 2021
Студэнты і выкладчыкі ўсіх факультэтаў БДУ сваімі рукамі змайстравалі домікі для птушак. Крылатых гасцей гатова сустракаць і сотая, юбілейная, шпакоўня, якая размясцілася ва ўнутраным дворыку студэнцкага гарадка на вуліцы Кастрычніцкай. Новыя апартаменты для птушак пастараліся зрабіць не толькі камфортнымі, але і яркімі. Самыя крэатыўныя шпакоўні ўпрыгожылі атрыбутыкай ВНУ, лагатыпамі студэнцкіх арганізацый і ручным роспісам.

Новыя домікі для птушак атрымаюць прапіску ў лесапаркавай зоне Дубрава і на зялёнай тэрыторыі каля вуліцы Кастрычніцкай.